Упершыню за некалькі гадоў: беларусы скардзяцца ў парламент на затрымкі зарплаты

У Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пачалі паступаць скаргі ад працоўных на парушэнне тэрмінаў выплаты заработнай платы, паведаміў спікер верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч.



«Упершыню за апошнія некалькі гадоў на «гарачую лінію» Савета рэспублікі сталі паступаць скаргі на тэрміны выплаты заработнай платы», — сказаў М, Мясніковіч на першым пасяджэнні дзявятай сесіі верхняй палаты беларускага парламента пятага склікання ў чацвер у Мінску.

Спікер адзначыў, што сярод праблем, агучаных аўтарамі зваротаў, найбольш распаўсюджанымі таксама з'яўляюцца паляпшэнне жыллёвых умоў, будаўніцтва і прыватызацыя жылля, рамонт і эксплуатацыя жыллёвага фонду, стварэнне інжынернай інфраструктуры ў раёнах індывідуальнай жылой забудовы, перадае «Інтэрфакс».

У той жа час Мясніковіч звярнуў увагу на «штогадовае зніжэнне колькасці зваротаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі мясцовых органаў улады».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: