Урад абавязаў усе дзяржзакупкі шын ажыццяўляць толькі ў «Белшыны»

Дзяржаўныя закупкі фарбаў і шын будуць ажыццяўляцца з прымяненнем працэдуры закупак з адной крыніцы паведамляе onliner.by.
Фота www.bobrlife.by

Фота www.bobrlife.by

Гэтага цяпер патрабуе пастанова Саўміна №261, апублікаваная 6 траўня. Згодна з дакументам, патрабаванне будзе дзейнічаць у 2021–2022 гадах.

Тэкст пастановы даволі лаканічны і ўтрымлівае ў сабе толькі два патрабаванні: «Устанавіць, што ў 2021-2022 гадах ажыццяўляюцца дзяржаўныя закупкі з ужываннем працэдуры закупкі з адной крыніцы:

новых шын і гумовых камер — у ААТ “Белшына”.

фарбаў, лакаў і аналагічных пакрыццяў — у ААТ “Лакафарба”, г.Ліда».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: