Урад ні пры чым? Збанкрутавала адна з аптэчных сетак Мінска

У гандлёвым рэестры ў кампаніі запісана пяць аптэк, у тым ліку ў цэнтры Мінска.


У Эканамічным судзе горада Мінска пачаўся працэс банкруцтва кампаніі «Інвестфарма» (аптэчная сетка). Аб’ём даўгоў перавышае 1,3 млн. рублёў, прытым што актывы юрыдычнай асобы ацэненыя толькі прыкладна ў 39,2 тыс., піша OfficeLife.

Кампанія была зарэгістраваная ў сталіцы ў 1997 годзе. Асноўны від дзейнасці — аптовы гандаль фармацэўтычнымі, медыцынскімі і артапедычнымі таварамі. Аптэчную сетку «Інвестфарма» пачала развіваць з 2000 года.

Нагадаем, з 1 студзеня 2021 года ўлады абклалі некаторыя медыкаменты падаткам на дададзеную вартасць, ён складае 10%. Раней у дачыненні да некаторых лекаў гэты падатак не прымяняўся. Гэта прывяло да росту цэн. Напрыклад, імпартныя аднаразовыя лінзы з мінулага году падаражэлі ў 1,5 раза. Пазней улады ўвялі рэгуляванне цэн на больш як 40 найменняў лекаў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: