Усё аж настолькі дрэнна? Беларусы ўстанавілі рэкорд чыстага продажу валюты

Трэці месяц запар беларусы прадаюць валюты значна больш, чым купляюць. Анамальныя значэнні дасягнулі рэкорднай адзнакі — больш чым $180 мільёнаў чыстага продажу ў месяц. 
Інфаграфіка Myfin.by

Інфаграфіка Myfin.by

Такія даныя прыводзіць Нацбанк. Myfin.by наглядна паказвае, як беларусы рэкордна прадаюць запасы валюты.

У верасні фізічныя асобы купілі $835,9 мільёна ў эквіваленце — гэта мінімальны паказчык з сакавіка, а прадалі — $1018,6 мільёна. Гэта абсалютны максімум па выніках 2021-га года. У выніку аб'ём чыстага продажу валюты склаў $182,7 мільёна. 

Усяго ж за студзень-верасень 2021-га, паводле даных Нацбанка, фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $7952,4 мільёна ў эквіваленце, а прадалі на $7819 мільёна.

Усяго за дзевяць месяцаў набыта замежнай валюты толькі на $133,3 млн. больш, чым прададзена.

Суб'ектыі гаспадарання — рэзідэнты Беларусі за студзень-верасень набылі замежнай валюты на $19 208,2 млн. у эквіваленце. Прадалі яны на $19 766 млн. Чысты продаж склаў $557,8 млн.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $315,1 млн., а прадалі $718,9 млн. У выніку чысты продаж склаў $403,8 млн.

Паводле myfin.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: