Валютныя таргі пачаліся з падзення беларускага рубля. Еўра абнавіў рэкорд

30 сакавіка таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаліся з умацавання асноўных замежных валют, паведамляе «Свабода».


Раніцай долар ЗША падаражэў на 3,5 капейкі і таргуецца на ўзроўні 2,6097 рубля. Еўра ў пачатку таргоў падаражэў адразу на 5 капеек — да 2,8868 рубля.

Новыя рэкорды падзення беларускай валюты: 2,6 рубля за долар, 2,8 за еўра

Максімальнай адзнакі амерыканская валюта дасягнула 23 сакавіка, калі вырасла адразу на 8 капеек — да 2,6396 рубля. Гэта найгоршы паказнік за ўвесь час існавання беларускай грашовай адзінкі.

Еўра тады дадаў 6 капеек да 2,83 рубля, але той паказнік ужо пабіты.

На фоне абвалу нафтавых каціровак страчвае пазіцыі толькі расійскі рубель, які патаннеў на 6 капеек — да 3,2496. Здае ён пазіцыі і на Маскоўскай біржы: больш за 80 за долар і амаль 90 за еўра.

www.svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: