«Вельмі дарагая цацка для насельніцтва». Эксперт аб стратных дзяржпрадпрыемствах

Падчас звароту да народа і парламента кіраўнік беларускай дзяржавы прызнаўся, што за ўвесь тэрмін свайго кіравання не знайшоў адказу на пытанне, чаму дзяржпрадпрыемствы «ўсім так мазоляць вочы».
Незалежныя эксперты даўно звяртаюць увагу на вострую праблему нерэнтабельнасці многіх беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, якая тармозіць эканамічнае развіццё краіны.

 Тут узнікае ланцужок. З аднаго боку ёсць дзяржбанкі, якія крэдытуюць такія прадпрыемствы, а з другога боку, гэтым банкам дапамагаюць, у тым ліку, і з бюджэту, — адзначае кіраўнік праекта «Кошта урада» Уладзімір Кавалкін у каментары «Штодзённіку».

Эксперт лічыць: не варта забываць і пра такую ​​праблему, як квазіфіскальныя абавязальніцтвы пад розныя мадэрнізацыйныя праекты:

 Накшталт як бяруць крэдыты прадпрыемствы, а гарантам выступае ўрад. І гэта вялікая праблема. Зразумела, што крэдыты гэтыя не вернуць, і ўсё гэта ляжа дзярждоўгам на мясцовыя і рэспубліканскі бюджэт, а ў тых няма ніякіх крыніц даходу акрамя нашых падаткаў.

Прасцей кажучы, усе гэтыя страты аплачваць будуць грамадзяне Беларусі праз падаткі. Атрымліваецца вельмі дарагая цацка для насельніцтва, — дадае Уладзімір Кавалкін.

У выніку, тыя, хто працуюць эфектыўна і зарабляюць прыбытак, вымушаныя цягнуць на сабе стратныя дзяржпрадпрыемствы, а той капітал, які мог быць інвеставаны ў прыбытковы бізнэс, інвестуецца ў старыя савецкія прадпрыемствы і стратныя калгасы, якія генеруюць страты.

— У выніку ў краіне няма эканамічнага росту, і ў нас ВУП не расце 10 гадоў. Затое растуць даўгі: за 10 гадоў па суадносінах да ВУП яны выраслі з 10% да 33%, — падсумоўвае Уладзімір Кавалкін.

На думку эксперта, дзяржава і зусім не павінна займацца кіраваннем дзяржпрадпрыемстваў. Яго задачы — ствараць умовы, пры якіх прыватніку будзе выгадна развіваць бізнес і ствараць працоўныя месцы, выплачваць згубіўшым працу грамадзянам нармалёвую дапамогу па беспрацоўі і займацца перакваліфікацыяй, каб яны маглі знайсці працу.

Паводле Заўтра тваёй краіны

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: