Выдаткі беларусаў: На ежу стала сыходзіць на 26,6% больш, на паліва +11,5%

Белгазпрамбанк апублікаваў штоквартальнае даследаванне даных аб транзакцыях яго кліентаў па безнаяўных плацяжах.



Інфаграфіка: Белгазпрамбанк

Самыя цікавыя вытрымкі з гэтага даследавання Белгазпрамбанка па групах тавараў і паслуг прыводзіць Myfin.by.

Агульная колькасць аперацый па картках Белгазпрамбанка за 2020-ы год вырасла амаль на 15%, пры гэтым колькасць кліентаў з карткамі банка пасля вядомай «справы Белгазпрамбанка» і ўвядзення часовай адміністрацыі па выніках года знізілася.

Адметна, што сярэдняя сума выдаткаў беларусаў за год вырасла з 24,7 рубля да 28,1 рубля, што складае 13,59% пры афіцыйнай інфляцыі 5,5%.

Самай цікавай стала інфармацыя пра выдаткі кліентаў банка па разнастайных групах тавараў і паслуг. Так, на пакупкі ў супермаркетах беларусы пачалі выдаткоўваць на 26,58% больш, а на паліва выдаткі выраслі на 11,46%.

Інфаграфіка: Белгазпрамбанк

На забавы ў вольны час (у тым ліку на спорт) выдаткі выраслі адразу на 46,41%. Знізіліся выдаткі на праезд у грамадскім транспарце (-2,9%), арэнду аўто (-33,18%), куплю авіябілетаў (-55,36%).

Асабліва адметна, што ў супермаркетах скарацілася колькасць пакупак (-0,17%), але рэзка вырасла іх агульная сума (+15,42%). Сур'ёзна скарацілі свой бюджэт беларусы ў грамадскім харчаванні: выдаткі на паход ў кафэ і рэстаран зменшыліся на 18,14%, а колькасць такіх транзакцый стала меншай на 19,01%. Сярэдні чэк у грамадскім харчаванні змяніўся нязначна — знізіўся з 12 рублёў у 2019-м да 11,59 рубля ў 2020 годзе. А вось сярэдні чэк на паліва вырас на 2,2 рубля. 

Інфаграфіка: Белгазпрамбанк

Яшчэ адзін цікавы факт: рэзкая праселі выдаткі на паслугі ЖКГ беларусаў у жніўні-верасні 2020 года. І сумы выплат па іх так і не дасягнулі ўзроўню 2019-га года. Хоць камуналка за гэты год стала даражэйшай на $5 у эквіваленце.

 

Інфаграфіка: Белгазпрамбанк

У тым жа жніўні-верасні беларусы кінуліся скупляць элетроніку — пра гэта сведчыць рэкордны ўзровень выдаткаў па гэтай групе тавараў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: