Вынікі мадэрнізацыі: у Беларусі не хапае цэменту

Будаўнічыя арганізацыі забеспакоеныя перабоямі ў пастаўках цэменту. Праблему пацвердзілі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва


Як паведамляе naviby.by сення ў Міністэрства адбудзецца нараду па гэтым пытанні.

Каля 5 гадоў таму цэменту ў Беларусі было зашмат - айчыннай вытоврчасці і занадта дарагога . Урад браў мэтавы крэдыт у Кітая для мадэрнізацыі існуючых вытворчасцяў памерам у паўмільярда даляраў, за які будаўнічыя арганізацыі потым не маглі разлічыцца.

Напачатку гэтага году Аляксандр Лукашэнка таксама паскардзіўся на праблемы ў цэментнай галіне: "Гэта ўжо робіцца смешным. Сродкі масавай інфармацыі ў нас ёрнічаюць - што гэта ў вас за "таёжны" саюз такі, што стаўленне да краінаў-сябраў больш жорсткае чым да іншых? Я не кажу пра малако, якое стала нахабным палітычным інструментам зусім нядаўна. Нават наш цэмент не можам вольна прадаваць."  — крытыкаваў ён дзейнасць ЕАЭС.

За тры дні ўлады абяцаюць зняць праблемны момант з павесткі. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!