Wargaming даслаў супрацоўнікам ліст з рашэннем пра +4%. Інтрыга — да апошняга абзаца

Сёння супрацоўнікі Wargaming атрымалі ліст ад CHRO Мэта Харадона, паведамляе dev.by. Там шмат добрых словаў пра тое, як ім важны кожны супрацоўнік і як кампанія імкнецца падтрымаць годныя заробкі сваіх спецыялістаў.



У лісце падрабязна распавядаецца пра тое, якое рашэнне прыняла кампанія ў сувязі з павышэннем падаходнага падатку да 13%.

Інтрыга пра тое, хто ж плаціць + 4% падатку захоўваецца да самага канца. Вось скрын ліста, які dev.by атрымала ад чытачоў.

 


Такім чынам, Wargaming кампенсацыю падаходнага падатку не плаціць, у студзені заробкі супрацоўнікаў крыху паменшацца.

Зрэшты, не плануюць кампенсаваць павышэнне падаткаў таксама EPAM, iTechArt Group, ScienceSoft, Itransition, a1qa.

 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: