З 1 студзеня «гуляць» стане даражэй

Савет Міністраў павысіў базавую велічыню да 29 рублёў. Пастанова №783 ад 30 снежня ўступіць у сілу з 1 студзеня 2021 года, паведамляе прэс-служба ўрада.


Зараз памер базавай велічыні складае 27 рублёў. Такім чынам, яна павялічыцца на 2 рублі, паведамляе REFORM.by.

Да базавай велічыні прывязаныя памеры падаткаў і збораў, дапамог, стыпендый, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі. Таксама яна выкарыстоўваецца для катэгарызацыі памераў шкоды ў крымінальным праве.

Да базавай таксама прывязаныя памеры штрафаў, якія беларусы атрымліваюць за тое, што «гуляюць», і кошт знаходжання і харчавання ў такіх месцах, як Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятары часовага ўтрымання.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: