З 16 лютага аўтамабільнае паліва зноў даражэе

З 16 лютага ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
— Прымаючы да ўвагі ў часе тэндэнцыю зніжэння курсу нацыянальнай валюты, з 16 лютага на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь кошт аўтамабільнага паліва змяняецца на 1 капейку, — праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

З 16 лютага кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 71 капейку, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 81 капейку, АІ-98-К5-Еўра — 2 рубля 3 капейкі, ДТ — 1 рубель 81 капейку.

Гэта сёмае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 9 лютага: дызель і бензін падаражэлі на 1 капейку.

Напярэдадні старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў распавёў, як будзе змяняцца кошт бензіну на запраўках. Ён падкрэсліў, што лічыць аптымальнай выбраную стратэгію паэтапнага павышэння коштаў на паліва.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: