З 17 сакавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 17 сакавіка ў Беларусі зноў змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
У ведамстве распавялі, што рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 17 сакавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 47 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 58 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 1 рубель 79 капеек, ДТ — 1 рубель 58 капеек.

У «Белнафтахіме» растлумачылі, што з пачатку 2019 года кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ у доларавым эквіваленце вырас на 8,8%. Рознічныя цэны на маторнае паліва за гэты перыяд павялічаны ў сярэднім на 2%.

Гэта чацвёртае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змяняліся 10 сакавіка: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку. Нагадаем, у 2018 годзе цэны на паліва мяняліся 27 разоў, што ў «Белнафтахіме» тлумачылі неабходнасцю «кампенсацыі выдаткаў НПЗ па набыцці вуглевадароднай сыравіны».

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: