З 6 красавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 6 красавіка ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
З 6 красавіка цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 79 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 89 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 11 капеек, ДТ -—1 рубель 89 капеек.

Гэта дзявятае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 30 сакавіка: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. Тады ў канцэрне распавялі, што ў сакавіку працягваўся рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняе значэнне каціровак з 1 па 25 сакавіка склала каля 66 долараў ЗША за барэль, то-бок павялічылася да ўзроўню студзеня на 20 адсоткаў.

Нагадаем, у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: