З 9 лютага мяняюцца кошты на аўтамабільнае паліва

З 9 лютага ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма»

З 9 лютага кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 70 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 80 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 2 капейкі, ДТ — 1 рубель 80 капеек.

Гэта шостае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 2 лютага: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.

Нагадаем, напярэдадні старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў распавёў, як будзе змяняцца кошт бензіну на запраўках. Ён падкрэсліў, што лічыць аптымальнай выбраную стратэгію паэтапнага павышэння коштаў на паліва.

Тым не менш, нават паэтапнае павышэнне выклікае незадаволенасць грамадзян. У Магілёве адбыўся сход кіроўцаў, якія выступаюць супраць росту коштаў. Журналістаў, якія меліся асвятляць сход, затрымала міліцыя.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: