З пачатку года беларусы прадалі валюты на $ 1 мільярд больш, чым набылі

У жніўні беларусы працягнулі заставацца чыстымі прадаўцамі замежнай валюты, паведамілі 7 верасня ў Нацыянальным банку. За восем месяцаў 2018 года яны прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 1075 млрд долараў больш, чым купілі.

Фота: Telegraf.by

Паводле дадзеных Нацбанка, за студзень-жнівень насельніцтва Беларусі прадало валюты на 6,15 млрд долараў у эквіваленце, купіла 5,0746 мдрд. Чысты продаж замежнай валюты склаў 1075 млрд долараў.

Суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі з пачатку года рэалізавалі валюты на 13,142 млрд долараў, а купілі 13,446 млрд, нерэзідэнты Беларусі — 395,5 млн І 72,9 млн долараў адпаведна.

У ліпені прадоўжыўся адток сродкаў у замежнай валюце з беларускіх камерцыйных банкаў. З пачатку года тэрміновыя валютныя ўклады насельніцтва ў банкаўскай сістэме скараціліся на 490 млн долараў.

Паводле telegraf.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!