З кожным годам беларусы вымушаны больш працаваць

Беларусам трэба працаваць усё больш, каб забяспечыць сабе нармальны ровень жыцця. Такую выснову зрабіў у нашым эфіры незалежны эканамічны эксперт Міхал Залескі.



— Працуючы з 1972 года, я маю адзін і той жа ровень жыцця цягам гэтых усіх гадоў. Нічога не мяняецца, акрамя таго, што раней я працаваў на адной рабоце, а цяпер на трох. Усё таму, што трэба працаваць ўсё больш і больш, каб захоўваць той самы ровень. Таму людзі і працуюць на 2 работах, а 400 тысяч чалавек наогул ламануліся ў Расію і за іншыя межы, каб там зарабляць? — кажа Міхал Залескі.

Па словах эканаміста, беларусы добра памятаюць савецкую стабільнасць у ашчаджэннях. Цяпер людзі нервуюцца, бо змяненні курсу валюты ім нязвычныя і некарысныя ў фінансах.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  delfi.lv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: