За 20 дзён верасня з банкаў вывелі больш за паўмільярда долараў

Насельніцтва Беларусі працягвае актыўна выводзіць валюту з банкаў краіны, дэманструючы тым самым не толькі пратэст супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і жорсткага гвалту з боку сілавых ведамстваў, але і адсутнасць якога-небудзь даверу да банкаўскай сістэмы і дзеянняў уладаў у эканоміцы.


Як паведаміў телеграм-канал «Эканоміка» са спасылкай на крыніцы ў фінансавым сектары, за 20 дзён верасня вывад валюты з беларускіх банкаў дасягнуў $546 млн., з якіх $366 млн. прыпадае на ўклады насельніцтва. Яшчэ каля $180 млн. вывелі юрыдычныя асобы.

У жніўні насельніцтва вывела з банкаў $624 млн., з пачатку года больш за $1 млрд. Верасень стане яшчэ адным месяцам, які зробіць велізарную дзірку ў золатавалютным запасе краіны, папоўніць які пакуль няма чым.

Крэдыт у $1,5 млрд расійскімі рублямі, які прадстаўляецца Расіяй Беларусі, нічым не дапаможа запасу Нацбанка, які тае на вачах. Разлічваць на Кітай да канца года таксама не прыходзіцца. Абяцаны крэдыт фонду АПЕК у $20 млн. краіна проста не заўважыць.

Паводле АФН



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: