За год колькасць занятых у беларускай эканоміцы скарацілася на 1,8 тысячы

У эканоміцы Беларусі ў студзені 2020 года было занята 4 млн 329,4 тыс. чалавек, вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Для параўнання: у студзені 2019 года было занята 4 млн 331,2 тыс. чалавек. Такім чынам, за год колькасць занятых у эканоміцы скарацілася на 1,8 тысячы.

Паводле апошніх дадзеных Мінпрацы, узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 студзеня 2020 года склаў 0,2% да колькасці працоўнай сілы (на 1 студзеня 2019 года — 0,3%). Колькасць беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, на 1 студзеня 2020 года склала 8,8 тыс. чалавек, што на 29,4% менш, чым на 1 студзеня 2019 года.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі знізіўся з 0,2 на 1 студзеня 2019 года да 0,1 беспрацоўнага на адну вакансію на 1 студзеня 2020 года.

Незалежныя эксперты сярод прычын зніжэння занятасці называюць дэмаграфічныя, а таксама адток працоўнай сілы за мяжу.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: