За квартал у Польшчы затрымалі нелегальных цыгарэт з Беларусі на $7,5 млн


Польская памежная служба паведаміла пра затрыманую на мяжы з Беларуссю кантрабанду цыгарэт з нашай краіны за першы квартал (у студзені-сакавіку) 2021 года. У адказе на запыт «Еўрарадыё» агучаны яе агульны кошт — 28,5 млн злотых (гэта каля 7,5 млн долараў). Адзначаецца, што беларускія цыгарэты знаходзяць у схованках у грузавіках, вагонах, а таксама ў асабістых аўтамабілях.

У лютым на памежным пераходзе «Кузніца» палякі знайшлі ў грузавіку кантрабандных цыгарэт на 7,5 млн долараў, у сакавіку — на амаль 2,5 млн долараў.

У траўні ж затрымалі «гіганцкую кантрабанду» — на $9,7 млн. Вынікі працы польскіх памежнікаў у другім квартале (у красавіку-чэрвені) стануць вядомы ў сярэдзіне лета.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: