За мяжой беднасці знаходзіцца больш за паўмільёна беларусаў

У Беларусі за мяжой беднасці ў другім квартале знаходзілася 5,7% насельніцтва.
Ілюстрацыйнае фота: Reuters

Ілюстрацыйнае фота: Reuters

Гэта вынікае з дадзеных Белстата па выбарковаму абследаванню хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця. Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы гэтых людзей былі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, які з 1 жніўня павялічыўся амаль да 214 рублёў. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, хто часцей за ўсё аказваецца за рысай беднасці.

Даведка FINANCE.TUT.BY. Сярэднедушавы рэсурс (даход) — агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.

На канец чэрвеня насельніцтва Беларусі складала 9 мільёнаў 478,2 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што за рысай беднасці знаходзілася крыху больш за 540 тысяч чалавек.

Сярод сем'яў узровень малазабяспечанасці ў студзені-чэрвені складаў 4% (у папярэднім квартале — 4,1%). Часцей за ўсё за мяжой беднасці аказваюцца сем'і з непаўналетнімі дзецьмі, сярод якіх 8,3% — малазабяспечаныя (кварталам раней — 8,4%). Сярод сем'яў без дзяцей гэты паказчык складае 1,9%.

Вышэй за ўсё ўзровень малазабяспечанасці сярод сем'яў Гомельскай і Брэсцкай абласцей — 5,6% і 5,5% адпаведна. Ніжэй за ўсё гэты паказчык у Мінску — 1,1%.

На праблему малазабяспечаных раней звярталі ўвагу прафсаюзы. Па дадзеных федэрацыі прафсаюзаў, у Беларусі ў некаторых раёнах сярэдняя зарплата не дазваляе насельніцтву здзейсніць пакупкі і аплаціць паслугі ў межах мінімальнага спажывецкага бюджэту. У іх ліку — Шаркаўшчынскі, Мёрскі і Браслаўскі раёны.

TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: