За мяжу за 29 рублёў: з 1 траўня, пакідаючы радзіму, беларусы павінны заплаціць

З 1 траўня 2021-га па 1 студзеня 2023 года беларусы, якія жадаюць выехаць з краіны праз пункты пропуску ў Гродзенскай вобласці («Каменны Лог», «Брузгі», «Бераставіца»), павінны заплаціць.


Адна машына — адна базавая, незалежна ад колькасці людзей у ёй. Такое рашэнне 30 сакавіка прыняў Гродзенскі савет дэпутатаў. Сабраныя грошы, па словах дэпутатаў, пойдуць на барацьбу з каронавірусам, перадае Еўрарадыё са спасылкай на газету «Беларусы і рынак».

Збор будзе спаганяцца з усіх аўтамабіляў, якія належаць фізічным асобам і арганізацыям, максімальная маса якіх не перавышае 5 тон. Вызваленымі ад аплаты за выезд будуць кіроўцы, якія едуць на пахаванне блізкіх сваякоў, ветэраны ВАВ, інваліды I і II групы і тыя, хто іх суправаджае, «чарнобыльцы» і некаторыя іншыя. Усе яны павінны ехаць з пацвярджаючымі дакументамі.

Аплаціць збор можна толькі да закрыцця аддзялення банкаў — гэта значыць ўвечары гэта зрабіць нельга. У дакуменце, якi пацвярджае аплату, павінны быць указаны прозвiшча плацельшчыка (або найменне арганізацыі), сума, дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку. Калі аплата збору праведзена праз інтэрнэт-банк, неабходна прад’явіць карт-чэк у папяровым або электронным выглядзе. Калі ІП ці арганізацыя заплацілі збор са свайго рахунку, то трэба будзе прад'явіць на мяжы дадатковы асобнік плацёжнай інструкцыі з адзнакай банка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: