За паўгода страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ў 5,7 разоў

Белстат паведамляе, што сума чыстай страты беларускіх прадпрыемстваў за студзень-чэрвень вырасла ў 5,7 разоў, у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года, да 4,035 млрд рублёў, піша officelife.media.
Пры гэтым страты ў прамысловасці выраслі ў 5,3 разы, да 1,4 млрд рублёў.

Сума страт у будаўніцтве павялічылася ў 7,8 разы, да 1,5 млрд рублёў.

Страты транспартнай галіны павялічыліся ў 12,6 разы, да 424,5 млн рублёў.

Страты гасцініц выраслі ў 24 разы, да 243 млн рублёў.

Страты ў фінансавай і страхавой дзейнасці ўзраслі ў 4 разы, да 6,4 млн рублёў.

Страты ў аперацыях з нерухомасцю павялічыліся ў 13 разоў, да 59 млн рублёў.

Страты ў ахове здароўя і сацыяльных паслугах выраслі ў 12 разоў, да 28,3 млн рублёў.

Страты ў сферы адміністрацыйных паслуг узраслі ў 5,4 разы, да 3,8 млн рублёў.

Страты бізнесу ў творчасці, спорце, забаўцы выраслі ў 2,4 разы, да 28,5 млн рублёў.

Страты прадпрыемстваў інфармацыі і сувязі павялічыліся на 50%, да 27 млн рублёў.

У навуковай і тэхнічнай дзейнасці адмоўны фінансавы вынік вырас на 21% , да 27,7 млн рублёў.

Колькасць стратных кампаній у краіне ўзрасла на 32% , да 1266 суб'ектаў. Такім чынам, доля стратных ў агульным ліку дасягнула 18,6%.

Сума чыстай страты на 1 арганізацыю вырасла ў 4,3 разы, да 3,2 млрд рублёў.

Выручка беларускіх прадпрыемстваў у першым паўгоддзі павялічылася на 1,6% , да 117,8 млрд рублёў.

Аб'ём чыстага прыбытку ў эканоміцы знізіўся на 62% , да 2,7 млрд рублёў.


Паводле officelife.media

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: