За рысай беднасці знаходзіцца больш за 450 тысяч беларусаў

У Беларусі за рысай беднасці знаходзіцца 4,8% насельніцтва. Гэта вынікае з дадзеных Белстата па абследаванню хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў чацвёртым квартале 2019 года. Сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы гэтых людзей былі ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык з 1 лістапада мінулага года вырас амаль да 232 рублёў, а з 1 лютага гэтага года — амаль на 242 рублёў. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, у якіх рэгіёнах часцей за ўсё аказваецца за рысай беднасці.

Сярэднедушавы рэсурс (даход) — агульны аб'ём даходаў, падзелены на колькасць насельніцтва. Пры разліку даходаў на душу насельніцтва улічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пенсіянеры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозніваць ад сярэдніх заробкаў.

Паводле перапісу насельніцтва у 2019 годзе, у Беларусі пражывае 9 мільёнаў 413 тысячы 446 чалавек. Атрымліваецца, што за рысай беднасці знаходзілася амаль 452 тысячы чалавек.

Вышэй за ўсё ўзровень малазабяспечанасці насельніцтва ў Брэсцкай вобласці (6,9%), следам размясціліся Гомельская (6,7%), Віцебская (6,5%) і Магілёўская (6,4%). У Мінскай вобласці гэты паказчык складае 3,9%, Гродзенскай — 3,7%, у Мінску — 0,9%.

На праблему малазабяспечаных раней звярталі ўвагу прафсаюзы. Па дадзеных федэрацыі прафсаюзаў, у Беларусі ў некаторых раёнах сярэдні заробак не дазваляе насельніцтву здзейсніць куплі і аплаціць паслугі ў межах мінімальнага спажывецкага бюджэту.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: