За вяртанне Tax Free давядзецца заплаціць 3 еўра камісіі, калі сума выплат па чэку звыш 50 еўра

Кампанія Global Blue з 27 ліпеня ўвяла камісію за вяртанне грошай па чэках Tax Free, па якіх для сума выплаты перавышае 50 Еўра. У выпадку перавышэння гэтага ліміту за кожны чэк давядзецца заплаціць па 3 еўра камісіі, паведамляецца на сайце Тэхнабанка.



Камісія ўведзена з сённяшняга дня. Яе прыйдзецца плаціць таксама па аформленых раней чэках, выплаты па якіх перавышаюць 50 еўра і будуць праводзіцца толькі пасля 27 ліпеня, — удакладнілі ў колл-цэнтры банка.

Нагадаем, з 1 ліпеня мінулага года кампанія Global Blue ўжо ўводзіла камісію за вяртанне грошай па чэках Tax Free. Так, калі сума для выплаты перавышала 10 еўра, то за кожны чэк трэба было заплаціць па 1 Еўра. Пазней кампанія адмяніла гэтую камісію. Пакінулі яе толькі па чэках Global Blue, аформленых у ФРГ.

Вярнуць грошы па чэках Tax Free ў Беларусі цяпер можна ў трох аддзяленнях Тэхнабанка. Адзначым, што беларусы часцей за ўсё афармляюць чэкі Tax Free менавіта праз кампанію Global Blue. Іншыя кампаніі, праз якія можна вярнуць ПДВ, — Tax Free Worldwide і Premier Tax Free таксама бяруць камісію. Пазбегнуць выплат можна ў тым выпадку, калі рабіць пакупкі ў літоўскіх крамах, якія працуюць з кампаніяй LITOFOLIJA.

Тым часам за першае паўгоддзе Тэхнабанк выплаціў беларусам 1 мільён 393 тысячы еўра па чэках Tax Free. Гэта на 429 тысяч еўра менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміла начальнік упраўлення банкаўскага абслугоўвання фізічных асоб Тэхнабанка Надзея Ерахавец.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: