За восем месяцаў 2020 года экспарт з Беларусі ў іншыя краіны знізіўся на 16%

Найбольш скараціўся гандаль з заходнімі краінамі. «Радыё Свабода» паглядзела, што перасталі набываць.

Ілюстрацыйнае фота

У якія заходнія краіны найбольш упаў экспарт

Экспарт у гэтыя краіны, якія стала набываюць прадукцыю з Беларусі, скараціўся найбольш:

Вялікабрытанія – мінус 66%
Нідэрланды – мінус 42,6%
Латвія – мінус 34%
Украіна – мінус 30%
ЗША – мінус 17,6%
Польшча – мінус 11%
Скараціўся і агульны таваразварот з усімі краінамі – мінус 18%, як паведамляе Белстат.

Вялікабрытанія і Нідэрланды – сталыя пакупнікі беларускіх нафтапрадуктаў. Сёлета Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў толькі на 1,7 мільярда долараў за восем месяцаў гэтага года. Гэта ў 2,3 раза менш, чым летась.

Якія беларускія тавары сталі менш набываць за мяжой

Звяртаем увагу на тыя прадукты, экспарт якіх прыносіць у бюджэт не менш за 10 мільёнаў долараў.

На 11% упаў экспарт яек з Беларусі. Скарачэнне экспарту адбылося па абедзвюх краінах – асноўных пакупніках: гэта Казахстан і Расія.
На 8% скараціўся і экспарт бульбы. Найбольш скарачэнне закранула заходнія краіны, якія сёлета беларускую бульбу амаль не куплялі.
Экспарт таматаў упаў на 14%. Заходнія краіны таматы з Беларусі амаль не набывалі. Асноўны пакупнік гэтага прадукту – Расія.
Экспарт яблыкаў скараціўся на 66%, якраз у рээкспарце гэтай садавіны Беларусь часцей за ўсё вінаваціць Расія. Яна ж і асноўны пакупнік сёлета.
На 12,3% скараціўся экспарт піва з Беларусі. Скарачэнне закранула ўсіх асноўных экспарцёраў, уключна з Расіяй.
Экспарт камбайнаў скараціўся на 40%, за восем месяцаў удалося прадаць 131 камбайн, летась – 218. Асноўныя пакупнікі – краіны СНД.
Пры гэтым вырас экспарт беларускай малочнай прадукцыі, у тым ліку ў заходнія краіны. Але экспарт малака і вяршкоў упаў на 14%.

Скараціўся і экспарт гарэлкі – на 9,8%.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: