За год польскі экспарт у Беларусь вырас у два разы

Нягледзячы на дрэнныя палітычныя стасункі Польшчы і Беларусі, у мінулым годзе польскі бок прадаў тавары вартасцю 1 мільярд 400 мільёнаў злотых (350 мільёнаў еўра). Гэта амаль на 100% больш, чым годам раней.



Экспартаваць у Беларусь сельскагаспадарчых вытворцаў заахвочваў у Любліне дарадчык амбасады Польшчы ў Мінску Веслаў Пакладэк.

Ён казаў, што палітыка і мяжа ў нязначнай ступені ўплываюць на гандлёвыя кантакты.

В. Пакладэк адзначыў:  “Гэта мае невялікі ўплыў, у межах 5–10%. Але прадпрымальнікі — вельмі аператыўныя людзі. Амбасада разумее патрэбы, разумее, што без кантактаў няма бізнэсу, таму і дапамагае. Дапамагае беларусам сустракацца з польскімі прадпрымальнікамі. Таму ў пэўным сэнсе праблема вырашана".

Пры дапамозе амбасады ў Мінску ўзнікла Згуртаванне польскага бізнэсу, якое стымулюе кантакты і дапамагае фірмам, якія ўваходзяць на беларускі рынак.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: