За год ЗВР Беларусі скараціліся амаль на мільярд даляраў

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў сёння апошнія дадзеныя па памеры золатавалютных рэзерваў краіны. За снежань яны скараціліся яшчэ больш, чым на 400 млн долараў і на 1 студзеня склалі вельмі сціплую лічбу.



Аб'ём ЗВР у вызначэнні ССДР МВФ скараціўся за снежань на 408,2 млн. даляраў. На 1 студзеня бягучага года золатавалютныя рэзервы склалі 4, 1758 млн. даляраў.

На 1 студзеня 2015 года ЗВР Беларусі былі роўныя 5, 059,1 млн. даляраў. Такім чынам, за год золатавалютныя рэзервы краіны скараціліся на без малога мільярд даляраў (883,3 млн. даляраў — такая дакладная лічба). На 1 студзеня 2014 года ЗВР складалі 6,6 млрд. даляраў, то бок, за два гады Беларусь не проста не здолела нарасціць свае рэзервы, але і скараціла іх на рэкордныя два мільярды.

Адзначым, што на 1 студзеня 2010 года аб'ём ЗВР складаў 5, 652,5 млн. даляраў, на 1 студзеня 2011 года ён быў роўны 5 030,7 млн. даляраў. Ніжэй, чым на дадзены момант ЗВР былі вельмі даўно — на пачатак 2003-2007 гадоў. На пачатак 2008 года яны былі больш, чым сёння — 4, 182,2 даляраў. Такім чынам, сённяшні паказчык ЗВР ніжэй таго, якім ён быў у найбольш крызісныя гады для эканомікі краіны (напрыклад, 2010 і 2011 — з нядаўніх).

У мінулым годзе ЗВР раставалі даволі актыўна: за першы квартал яны скараціліся на паўмільярда даляраў, а потым пачалі сціплы рост. Але «ў плюс» паказчык так і не выйшаў.

Як паведамляе Нацыянальны банк, зніжэнне ЗВР абумоўлена своечасовым пагашэннем Беларуссю ўсіх даўгоў (знешніх і ўнутраных). Іх агульны памер НББ у сваім прэс-рэлізе ацаніў у шэсць мільярдаў даляраў, традыцыйна паказана сярод прычын зніжэнне коштаў на золата. Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыяла паступленне сродкаў ад продажу аблігацый НББ і Мінфінам і прыцягненне новых крэдытаў на суму ў 3,8 млрд даляраў, а таксама нафтапошліны, памер якіх склаў 1,4 млрд даляраў.

Нацыянальны банк абяцае, што ў бягучым годзе будзе праводзіцца збалансаваная макраэканамічная палітыка “ якая фарміруе ўмовы для ўстойлівага перавышэння прапановы валюты на ўнутраным валютным рынку над попытам на яе. Таксама ў бягучым годзе частка валютных абавязацельстваў Урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь будзе рэфінансавана з выкарыстаннем механізмаў прыцягнення фінансавых рэсурсаў, распаўсюджаных у міжнароднай практыцы ".

Паводле: Белорусская деловая газета

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!