За студзень—лістапад 2015 года чыстыя страты арганізацый Мінска выраслі больш як удвая

Чыстыя страты арганізацый Мінска за студзень—лістапад 2015 года склалі 10,1 трлн. рублёў, што ў 2,24 разу больш, чым за студзень—лістапад 2015 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска. 



www.dengi-info.com


На адну стратную арганізацыю чыстыя страты павялічыліся ў 1,7 разу да 26,9 млрд. рублёў. 



У студзені—лістападзе 2015 года сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг арганізацый Мінска склаў 353,1 трлн. рублёў, што на 5,9% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года. 



Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг арганізацый горада ў наяўных цэнах склала 452,7 трлн. рублёў, што на 8,3% больш у параўнанні з паказчыкам 2014 года. 



Чысты прыбытак знізіўся на 10,2% і склаў 16,2 трлн. рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 33,3% да 40,2 трлн. рублёў. 



Рэнтабельнасць продажу за студзень—лістапад мінулага года склала 8,9% супраць 7,2% за такі ж перыяд 2014 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 11,4% супраць 9%.

belapan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: