За зрыў праектаў па энергазберажэнні пакаралі больш за 200 чыноўнікаў

За неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў, накіраваных на энергазберажэнне, да адказнасці прыцягнута больш за 200 службовых асоб. Пра гэта паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю па выніках разгляду калегіяй КДК вынікаў маштабнай праверкі эфектыўнасці выкарыстання сродкаў, накіраваных на энергазберажэнне.



Са 100 энергазберагальных праектаў, рэалізаваных у краіне, вывучана 40 і ўстаноўлены шматлікія факты неэфектыўнага выкарыстання сродкаў.

У шэрагу выпадкаў сродкі аказаліся замарожаныя: аб'екты пабудаваны, аднак з-за адсутнасці спажыўцоў не выкарыстоўваюцца. Па прычыне няякаснай экспертызы і пралікаў пры планаванні шэраг аб'ектаў выкарыстоўваецца менш чым напалову ад заяўленай магутнасці. У цэлым недаатрымана эканомія паліва ў памеры 328 млрд рублёў.

Цяпер прымаюцца меры па прыцягненні вінаватых асоб і спагнанні сродкаў у бюджэт дзяржавы.

Да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці ўжо прыцягнута больш за 200 службовых асоб. На суб'екты гаспадарання і службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый накладзеныя штрафы на суму каля 6 млрд рублёў. У праваахоўныя органы накіраваны матэрыялы па 19 праверках.

У бюджэт дзяржавы адноўлена і далічана падаткаў на суму 11,7 млрд рублёў.

Такім чынам, да адказнасці прыцягнуты службовыя асобы сярэдняга звяна прадпрыемстваў, арганізацый, мясцовых органаў улады, якія дапусцілі неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў. У прыватнасці, вызвалены ад займаных пасадаў намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама, намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, дырэктар Капыльскага ЖКГ.

Ужо ў найбліжэйшыя дні матэрыялы калегіі Камітэту дзяржкантролю будуць накіраваны ў Савет міністраў з прапановай прыцягнуць да адказнасці дырэктара дэпартаменту па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, іншых работнікаў дэпартаменту, а таксама прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў і аблвыканкамаў, адказных за зрыў энергазберагальных праектаў.

Мясцовым органам улады рэкамендавана забяспечыць аднаўленне ў бюджэт сродкаў, атрыманых арганізацыямі на зваротнай аснове на рэалізацыю энергазберагальных мерапрыемстваў і нявернутых ва ўстаноўленыя тэрміны.

Таксама прапанавана прыняць меры па спагнанні з пастаўшчыкоў няўстойкі за пастаўку абсталявання, якое не забяспечвае праектныя паказчыкі.

Нараўне з гэтымі мерамі Камітэт дзяржкантролю выпрацаваў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на выпраўленне сітуацыі ў гэтай сферы. У прыватнасці, Нацыянальнай акадэміі навук, мінэканомікі, Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці і Белстаце прапанавана ўдасканаліць дзейныя методыкі, якія выкарыстоўваюцца пры разліку фактычнага значэння энергаёмістасці валавага прадукту і паказчыка па энергазберажэнні.

Усе мерапрыемствы па энергазберажэнні павінны быць ўзятыя мясцовымі органамі ўлады пад жорсткі кантроль. Таксама пастаўлена задача забяспечыць аптымальную загрузку і эфектыўную працу наяўных магутнасцяў.

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!