«Захавалі» сельскую гаспадарку: Бранская вобласць сабрала бульбы больш, чым уся Беларусь

Пасол Беларусі ў Расіі і па сумяшчальніцтве віцэ-прэм’ер урада Уладзімір Сямашка быў уражаны ураджаем бульбы ў Бранскай вобласці. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Аляксандрам Багамазам.


«Я хачу адзначыць, што за апошнія некалькі гадоў Бранская вобласць здзейсніла велізарны эканамічны рывок, з датацыйнага ператварылася ў самадастатковы рэгіён. Я быў уражаны, калі даведаўся, што вы сабралі 1,2 млн тон бульбы, больш, чым уся Рэспубліка Беларусь! Гэта сапраўды велізарны рывок! Нам ёсць што прапанаваць самім, і ёсць што пераняць у вас», — цытуе Уладзіміра Сямашку REFORM.by.

У рамках візіту ў рэгіён Уладзімір Сямашка пабываў на «Брансксельмашы».

У студзені-верасні 2020 года таваразварот Бранскай вобласці з Беларуссю склаў 462,1 млн долараў. Бакі нацэленыя павялічыць таваразварот да 1 млрд долараў.

Беларускі бок хоча допуску да ўдзелу ў электронных таргах, якія праводзяцца адміністрацыямі Бранскай вобласці і Бранска па арганізацыі паставак у рэгіён аўтобусаў, тралейбусаў, дарожна-будаўнічай тэхнікі, ліфтавага абсталявання. Таксама разглядаецца магчымасць стварэння ў рэгіёне пляцоўкі па рэалізацыі беларускіх калійных угнаенняў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: