Замест падарунка. З 23 лютага зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 23 лютага ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

— З улікам росту сусветных каціровак нафты «Белнафтахім» працягвае рэалізацыю цанавой стратэгіі па індэксацыі гранічных максімальных цэн на нафтапрадукты, — праінфармавалі ў канцэрне.

З 23 лютага 1 літр бензіну АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 рубель 74 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 84 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 6 капеек, ДТ — 1 рубель 84 капейкі.

Гэта чацвёртае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 16 лютага: дызель і бензін падаражэлі на 1 капейку. Тады ў «Белнафтахіме» распавялі, што з 1 да 12 лютага адзначаўся ўзыходзячы трэнд змены сусветных цэн нафты. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent за названы перыяд склала блізу 60 долараў ЗША за барэль і вырасла ў параўнанні з узроўнем каціровак за студзень на 9 адсоткаў. У такіх умовах значна ўзраслі выдаткі на закупку нафты, таму цэны на паліва выраслі.

Нагадаем, у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27.

Паводле TUT.BY.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: