Заробкі падаюць, інфляцыя расце. Беларусы сталі менш выдаткоўваць грошай на пакупкі

У Беларусі рознічны тавараабарот працягвае дэманстраваць падзенне, вынікае з даных Белстату. І калі па нехарчовых таварах зніжэнне назіраецца з канца 2020 года, то зараз у мінусе таксама і харчовыя. Прасцей кажучы, падаюць рознічныя продажы, беларусы сталі менш купляць тавараў.

Гэта адбываецца на фоне скарачэння сярэдніх заробкаў і разагнанай гадавой інфляцыі, якая перавышае прагноз чыноўнікаў.

Рознічны тавараабарот у першым квартале гэтага года склаў 13,1 мільярда рублёў. Гэта на 4,5% менш у супастаўных цэнах да аналагічнага перыяду мінулага года.

Пры гэтым тавараабарот па харчовым прадуктам, напоям і тытунёвым вырабам знізіўся за гэты перыяд на 0,6%, а нехарчовых тавараў — на 8%.

Тэмпы росту рознічнага тавараабароту пачалі зніжацца з красавіка мінулага года. У выніку гэты паказчык па нехарчовых таварах аказауўся ў мінусе ў студзені-снежні 2020-га, а харчовыя тавары пачалі дэманстраваць мінус са студзеня-лютага гэтага года.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва ў трэцім квартале гэтага года склаў 15,6 рубля супраць 14,6 рубля за аналагічны перыяд 2020-га.

Падзенне рознічнага тавараабароту адбываецца на фота зніжэння сярэдніх заробкаў (за два першыя месяцы гэтага года яны ўпалі на 197,5 рубля) і разагнанай гадавой інфляцыі.

Нагадаем, з лютага выраслі рознічныя цэны на лекі, медвырабы, дзіцячыя тавары, некаторыя прадукты харчавання. Гэта звязана з павышэннем з 1 студзеня ПДВ, да лютага рознічныя цэны трэба было абнавіць з улікам новага памеру падатку. У студзені таксама павысілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Але з-за нюансаў статыстыкі гэта падаражанне адбілася ў даных за люты.

Паводле finance.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: