Заробкі за травень індэксавацца не будуць

Мінімальны заробак, а таксама травеньскія зарплаты бюджэтнікаў, прывязаныя да базавай велічыні і базавай стаўцы, індэксаваць не будуць, пішуць «Беларусы і рынак».

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.Такое рашэнне растлумачылі тым, што з моманту папярэдняй індэксацыі інфляцыя перавысіла парог у 5%.

Нагадаем, апошні раз заробкі бюджэтнікаў пераглядалі ў студзені 2021 года. Тады былі павышаныя базавая велічыня і базавая стаўка.

Без зменаў застаецца і мінімальны заробак у 400 рублёў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: