Знешні дзяржаўны доўг Беларусі расце з хуткасцю 9,3 млн долараў у дзень

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня 2018 году склаў 16,8 млрд долараў, павялічыўшыся з пачатку году на 70,3 млн долараў, або на 0,4%, паведамляе Радыё Свабода.

У студзені-лістападзе 2018 году прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму 2 млрд 112,4 млн долараў, у тым ліку 797,5 млн долараў — ураду і банкаў Расеі, 600 млн долараў — еўрааблігацыі.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2018 году склала 1 млрд 883,1 млн долараў.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 снежня склаў 45,6 млрд беларускіх рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2018 году на 3,4 млрд, або на 8,1%. Гэта значыць што прырост складае прыкладна 9,3 млн долараў у дзень. Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 снежня склаў 9,7 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку году на 489,5 млн, або на 5,3%.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!