Зноў свіная чума? Улады забаранілі трымаць свінняў у дзвюх вёсках пад Баранавічамі

Пастановай №995 ад 30 жніўня райвыканкам вызначыў тэрыторыі, на якіх забаронена ўтрымліваць свіней у асабістых падсобных гаспадарках, фермерскіх гаспадарках і ў індывідуальных прадпрымальнікаў.


Дакумент размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўваходзіць у дзеянне пасля апублікавання, паведамляе intex-press.by.

У адпаведнасці з рашэннем, свінняў нельга трымаць у вёсцы Родкавічы Крошынскага сельсавета і вёсцы Ліхасельцы Вольнаўскага сельсавеце. Яны трапляюць у санітарную зону свінагадоўчага комплексу ТАА «Белданагра».

Забарона на ўтрыманне свінняў каля буйных свінагадоўчых аб’ектаў з'яўляюцца адной з мер супраць распаўсюджвання афрыканскай чумы свінняў, і дзейнічаюць у Беларусі з 2014 года.

На мінулым тыдні паведамлялася, што ў Беларусі цяпер бушуюць афрыканская чума, птушыны грып і хвароба Ньюкасла, але ўлады хаваюць гэта. Не выключана, што мяса хворых жывёл, якіх павінны ўтылізаваць, трапляе ў беларускія крамы і на экспарт.

Па паведамленні «Беларускага партызана», адразу ў некалькіх раёнах кожнай з абласцей Беларусі з пачатку 2021 года зафіксавалі выпадкі афрыканскай чумы свіннняў — усяго па краіне 89 выпадкаў АЧС сярод дзікоў, і 52 успышкі захворвання свіннняў на асабістых падворках і ў 8 гаспадарках.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: