Золатавалютныя рэзервы Беларусі зменшыліся на 38 мільёнаў долараў за месяц

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх звестак, склалі 8459,9 млн. долараў у эквіваленце. За верасень гэты паказчык знізіўся на 36,8 млн. долараў, вынікае са справаздачы Нацыянальнага банка.

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў фінансавы рэгулятар звязвае з планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце на суму каля 240 млн. долараў, а таксама змяншэннем кошту манетарнага золата, адзначае «Свабода».

У сваю чаргу, падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у верасні спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама набыццё Нацбанкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 году павінен скласці не менш за 6 млрд. долараў.

Ва ўмовах маштабных санкцый супраць беларускага рэжыму і адсутнасці магчымасці міжнароднага крэдытавання (акрамя рэфінансавання расійскіх даўгоў) эксперты канстатуюць падвышаную нагрузку на фінансавы сектар, які ўсё часцей вымушаны карыстацца фармальна недатыкальнымі запасамі з рэзерву.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: