Золатавалютныя рэзервы за травень выраслі на 485 мільёнаў долараў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (золатавалютныя рэзервы) на 1 чэрвеня склалі 7 млрд. 763,1 млн. долараў ЗША (у эквіваленце), паведамляе Нацбанк. За травень 2021 года ЗВР павялічыліся на $485,2 млн. (6,7%) пасля росту ў красавіку на $337,9 млн. (на 4,9%).
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Рост ЗВР у траўні ў асноўным абумоўлены купляй Нацбанкам замежнай валюты на таргах БВФБ, павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.

У траўні 2021 урадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 132 млн. долараў.

На 1 студзеня 2022 года ўзровень ЗВР павінен скласці не менш за 6 мільярдаў долараў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: