ЗША аднавілі санкцыі супраць «Белнафтахіма» і яшчэ 8 беларускіх кампаній

Пра гэта заявіла пасол ЗША Джулі Фішар падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні, паведамляе тэлеграм-канал лідаркі беларускай апазіцыі.
Міністэрства фінансаў ЗША аднаўляе санкцыі супраць дзевяці беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Санкцыі адноўленыя супраць наступных кампаній: «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Белнафтахім» і яго амерыканскі філіял, «Белшына», «Гродна Азот», «Гродна Хімвалакно», «Лакафарба», «Нафтан» і «Полацк Шкловалакно».

Праз 45 дзён супрацоўніцтва з гэтымі прадпрыемствамі павінна быць спынена.

Санкцыі ўводзяцца па прычыне сістэматычнага парушэння правоў чалавека ў Беларусі. ЗША заклікалі ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: