ЗВР Беларусі знізіліся да 6,94 млрд. долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік знізіліся на 174,5 млн. долараў і склалі на 1 красавіка 6,94 млрд. долараў. У лютым іх скарачэнне склала 88,9 млн. долараў.


Зніжэнне ЗВР абумоўлена пагашэннем абавязацельстваў урада на суму каля 310 млн. долараў, а таксама зніжэннем кошту манетарнага золата, піша REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Нацбанка.

У сакавіку валюта паступала ў ЗВР ад продажу Мінфінам аблігацый, а таксама за кошт куплі Нацбанкам валюты на БВФБ.

Мэтай рэгулятара на 2021 года з’яўляецца захаванне рэзерваў на ўзроўні не менш за 6 млрд. долараў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: