ЗВР Беларусі за снежань скараціліся на 113 мільёнаў дoлараў

У Беларусі па выніках снежня 2012 года золатавалютныя рэзервы ў вызначэнні стандартаў МВФ скараціліся на 112,6 мільёна долараў. Па папярэдніх дадзеных, на 1 студзеня 2013 года ЗВР склалі амаль 8,1 мільёнаў долараў у эквіваленце. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку Беларусі.



Аб'ём ЗРВ ў нацыянальным вызначэнні паменшыўся на 134,3 мільёна дoлараў і на 1 студзеня склаў 8,76 мільёна дoлараў у эквіваленце.
 


Як адзначылі ў НББ, на зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў у снежні мінулага года паўплывала пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў Беларусі ў замежнай валюце ў поўным аб'ёме. Таксама адбілася і памяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.
 


У Нацбанку таксама паведамілі, што падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыяла дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку.

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!