У Беларусі падвысілі падаткі для тых, хто здае кватэры, дачы, гаражы і парковачныя месцы
У Беларусі з 1 студзеня перагледзелі стаўкі падаткаў для тых, хто здае ў арэнду кватэры, дачы, гаражы і парковачныя месцы. У некаторых гарадах, у тым ліку Оршы і Полацку, падатак на здачу ў арэнду аднаго жылога памяшкання паднялі больш чым на 40%. Новаўвядзенні прадугледжаны абноўленым Падатковым кодэксам. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якія стаўкі падаткаў будуць дзейнічаць у гэтым годзе.