10 чэрвеня ў Беларусі абмяжуюць продаж спіртнога. Але ёсць выключэнні

Традыцыйныя выпускныя вечары ў гэтым годзе адмянілі, а сутачную забарону на продаж алкаголю не. Але ёсць і выключэнні: у Мінску ўводзіць абмежаванні на продаж спіртнога не будуць, у некаторых гарадах і раёнах забарона будзе дзейнічаць не суткі, а некалькі гадзін, у нейкіх раёнах абмежаванні ўвядуць 11 чэрвеня.
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

10 чэрвеня ва ўсіх абласных цэнтрах — Магілёве, Гомелі, Віцебску, Гродне і Брэсце, а таксама ва ўсіх раёнах продаж спіртнога будзе абмежаваны.

Часцей за ўсё мясцовыя ўлады ўводзілі забарона на суткі, з 08.00 10 чэрвеня да 08.00 11 чэрвеня, у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў. Абмежаванні датычацца ўсіх відаў алкаголю — ад піва да гарэлкі і каньяку. Але купіць спіртное ўсё ж будзе можна ва ўстановах грамадскага харчавання: кафэ, барах і рэстаранах.

Абмежаванні ўведзены паўсюдна, але ёсць і выключэнні. У Мінску забарону на продаж алкаголю не ўводзяць. У Гродне, напрыклад, абмежаванні ўвялі не на цэлы дзень, а з 16.00 10 чэрвеня да 00.00 11 чэрвеня.

А ў Мінскім раёне выпускныя пройдуць 11 чэрвеня, таму абмежаванні ўвяду менавіта ў гэты дзень.

Нагадаем, выпускныя-2020, якія пройдуць у краіне 10—11 чэрвеня, адбудуцца ў нязвыклым фармаце. Праз эпідсітуацыю Міністэрства адукацыі рэкамендавала, каб свята абмежавалася ўручэннем атэстатаў. Аднак фармат мерапрыемства кожная навучальная ўстанова выбірае самастойна.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: