10 гадоў Усходняму партнёрству — добрая нагода даведацца, што гэта такое

Калі ў размове з сябрамі або калегамі гаворка заходзіць пра ЕС, часцей за ўсё абмяркоўваюцца тэмы зніжэння візавых збораў, падарожжаў і адукацыі ў ЕС, але ёсць і іншыя магчымасці, даступныя для ўсіх беларусаў. 



За апошнія тры гады ЕС і Беларусь зблізіліся, Беларусь пашырыла свой удзел у структурах і ініцыятывах Усходняга партнёрства. Адносіны будуць яшчэ больш умацоўвацца за кошт Прыярытэтаў партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, якія ў цяперашні час абмяркоўваюцца.

Але нават цяпер супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю прыносіць шмат каштоўных магчымасцей: больш за 2600 беларускіх спецыялістаў прынялі ўдзел у абменах у ЕС, 900 кампаній атрымалі падтрымку для развіцця свайго бізнесу, 113 навукова-даследчых праектаў атрымалі фінансаванне, 39 гарадоў атрымалі падтрымку для павышэння энергаэфектыўнасці і многае іншае...  

Вікіпедыя кажа, што Усходняе партнёрства — гэта сумесная ініцыятыва Еўрапейскага саюза, яго краін-членаў і шасці ўсходніх краін-партнёраў. Гэтая ініцыятыва рэгулюе адносіны ЕС з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай: «Усходняе партнёрства дапамагае рэалізацыі гандлёвых і эканамічных стратэгій і пагадненняў паміж ЕС і яго ўсходнееўрапейскімі суседзямі». Але што гэтая дамоўленасць азначае на практыцы? Якая карысць ад Усходняга партнёрства для звычайных грамадзян? Каб адказаць на гэтыя пытанні, праект «Усходняе суседства ЕС» сабраў разам некаторыя факты і статыстыку. Яны ілюструюць, як менавіта Беларусь супрацоўнічае з ЕС і якім чынам гэтыя адносіны ўплываюць на жыццё грамадзян.

euneighbours.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!