10 студзеня — чарговы дзень масавых судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці

10 студзеня — чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. 

Удзельнікаў акцый 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў — звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15 000$.

Каго судзяць 10 студзеня?

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

Намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі: 9:30 (каб. 25), ч.1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя — Святлана Чараповіч. Судзяць за ўдзел у акцыі 21 снежня. Вынік — 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Старшыня Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя — Анастасія Лейкоўская. Губарэвіч заявіў хадайніцтва весці працэс па-беларуску. Яно задаволена. Таксама ён лічыць, што пратакол мусіць быць адпраўлены на дапрацоўку, бо яму даслалі амаль пустую копію пратакола (акрамя сведак там нічога не напісана). Вынік — 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Актывістка Мая Навумава: 09:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя — Ганна Ігнацьева.

Андрэй Рогаў: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — М. Трусевіч.

Актывістка Ніна Багінская: дзве справы па ч.3 арт. 23.34 КаАП (за 20 і 21 снежня) аб’ядналі ў адзін працэс; Суддзя — А. Сяргей. Сведкі — міліцыянты Палякоў і Кашынскі. У суд прыйшоў толькі Палякоў. Вынік — 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Актывістка Мая Навумава: 10:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;

Журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк: 10:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП; Суддзя — М. Трусевіч.

Актывістка Галіна Лагацкая: 10:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — Ганна Ігнацьева.

Святлана Каваленка: 14:30, ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — Анастасія Лейкоўская.


Суд Партызанскага раёна г. Мінска

Ігар Лялькоў: 9:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП, каб. 4171. Суддзя — Наталля Дзядкова. Судзяць за ўдзел у акцыі 20 снежня. Сведка — Жардзецкі Раман. Вынік — 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Ганна Шапуцька: 09:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — А. Барысёнак. Судзяць за ўдзел у акцыі 21 снежня. Сведкі — Бахановіч Сяргей (АМАП) і Сувораў Андрэй (міліцыянер-кіроўца ў АМАП). Вынік — 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Святлана Каваленка: 10:00, ч.3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — Наталля Дзядкова. Святлана заявіла хадайніцтва весці працэс па-беларуску. Хадайніцтва задаволена. Актывістка ў сваёй прамове спасылаецца на Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, на арт. 21. Тлумачыць, што яе плакат "Прадавай свае кавуны" гаворыць пра тое, што ніхто не мае права гандляваць суверэнітэтам. У суд прыйшоў сведка — міліцыян Вадзім Шайко.

Святлана Каваленка ў судзе 10 студзеня

 

Вячаслаў Сіўчык: 10:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — А. Барысёнак. Суд перанесены на невызначаны тэрмін з-за таго, што Сіўчык знаходзіцца за мяжой.

Суд Ленінскага раёна г. Мінска

Зміцер Казлоў (блогер "Шэры кот"): 10:00, арт. 23.34 КаАП; суддзя Таццяна Шоцік; Працяг суда за акцыю 8 снежня. Дагэтуль Зміцер быў асуджаны на 15 сутак за ўдзел у адной з акцый за незалежнасць. 9 студзеня ўвечары ён мусіў выйсці на волю, аднак гэтага не адбылося. Падстава — яшчэ адзін 15-суткавы арышт, які яму прысудзілі. За што і калі — праваабаронцам пакуль не вядома. Але ў аршанскім ІЧУ паведамілі, што на волю Казлоў выйдзе толькі 24 студзеня.

Актывіст "Моладзевага блоку" Даніла Лаўрэцкі: 10:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя — Юлія Шут. Вынік — 30 базавых велічынь (810 рублёў).

Уладзімір Арлоў: 12.00, арт. 23.34 КаАП. Суддзя — Аляксей Кісляк.

Марына Адамовіч: 12:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — Таццяна Шоцік.

Цап І. Ю.: 12:00, ч. 1 арт. 23.34 КаАП; Суддзя — Юлія Шут.

Блогер Эдуард Пальчыс: 14:15 (каб. 3134), ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя — Аляксей Кісляк.


Чытайце таксама:

За незалежнасць — больш за 50 судоў


Суд Савецкага раёна г. Мінска

Вольга Быкоўская: 12:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП;

Павел Севярынец: 12:00, ч. 3 арт. 23.34 КаАП;

Вольга Кавалькова: 12:30, ч. 3 арт. 23.34 КаАП.


Суд Заводскага раёна г. Мінска

Артур Смалякоў: 11:30, ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Антось Жылко: 14:30, ч.1 арт. 23.34 КаАП.


Суд Лідскага раёна і г. Ліда

Ілля Шаблінскі: 14:00, ч.1 арт. 23.34 КаАП, суддзя Вячаслаў Мацук.


Суд Дубровенскага раёна

Наталля Стрэльчанка: 11:30, ч. 1 арт. 23.34 КаАП.

 

spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: