Па 10 сутак за песню «Перемен»

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска судзяць Кірыла Галанава і Уладзя Сакалоўскага, якія паставілі песню "Перемен" Цоя напрыканцы праўладнай імпрэзы ў Кіеўскім скверы.  Іх абвінавачваюць па арт. 17.1 КаАП і 23.4 КаАП: дробнае хуліганства і непадпарадкаванне.

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu




Суддзя па справе Галанава Вікторыя Шабуня абвясціла прысуд: па арт. 17.1 КаАП — 5 суток, па арт. 23.4 КаАП — 5 суток. Усяго 10 суток.

Адвакат Галанава Сяргей Зікрацкі плануе абскарджваць рашэнне суда, перадае карэспандэнт «Медыяазоны».

Уладзь Сакалоўскі таксама прызнаны вінаватым па арт. 17.1 і 23.4. Яму прысудзілі 8 сутак за хуліганства і 6 сутак за непадпарадкаванне. Шляхам частковага складання атрымалася 10 сутак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: