«100 гадзiн з А1» аб'яўляе «Плавальны ўік-энд» у дапамогу дзецям!

З 17 па 19 ліпеня ў рамках дабрачыннай акцыі «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!» адбудзецца «Плавальны ўік-энд». У ім могуць прыняць удзел усе аматары плавання, а ўсе вынікі, якія будуць зарэгістраваныя на сайце праекта 100.a1.by ў перыяд з 17 па 19 ліпеня ў раздзеле «Плаванне», будуць патроены.

Акцыя «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!» праводзіцца кампаніяй А1 і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь. Мэта «плавальнага ўік-энду» – сумеснымі намаганнямі дадаць яшчэ больш гадзін на карысць Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям. Як толькі ўдзельнікам удасца дасягнуць мэты ў 50 тысяч гадзін на агульным лічыльніку акцыі, гэта медыцынская ўстанова атрымае 50 тысяч рублёў у якасці дабрачыннай дапамогі ад кампаніі А1.

Да дабрачыннай акцыі ўжо далучыліся лепшыя плыўцы Беларусі. Па ініцыятыве Беларускай федэрацыі плавання, сумарны час усіх заплываў, а таксама перадстартавыя размінкi Кубка і першынства Беларусі па плаванні, што праходзяць гэтымi днямi, будзе залічаны ў скарбонку «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!». Адна з лідараў цяперашніх спаборніцтваў, якая паспела ў першыя дні двойчы абнавіць нацыянальны юнацкі рэкорд, – Амбасадор дабрачыннай акцыі «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!» Анастасія Шкурдай.

«У гэтым сезоне нашай галоўнай узнагародай стане магчымасць дапамагчы дзецям і актыўны ўдзел у гэтым працэсе ўсіх неабыякавых. Таму вельмі рэкамендую паспрабаваць і дадаць да сваіх дасягненняў хоць бы некалькі гадзін на дарожцы басейна. Для дасягнення нашай мэты важны кожны чалавек і кожная гадзіна!» – адзначыла Анастасія Шкурдай.

У «плавальным уік-эндзе» таксама будуць браць удзел вядучыя плавальныя клубы Беларусі. Сваю гатоўнасць пералічыць у актыў акцыі гадзiны трэніровак пацвердзілі «Алімпіец» (Мінск), «ФIНВАЛ» (Мінск), «Аквастарс» (Брэст), «Жоўтая субмарына» (Гомель), «Спартыўны клуб «Белы Мядзведзь» (Полацк), «SWIMMINSK» (Мінск).

Стаць удзельнікам дабрачыннай акцыі «100 гадзiн з А1: Падтрымай TEAM BY!» можа кожны. Для гэтага неабходна займацца адным з чатырох відаў спорту: бегам, хадзьбой, плаваннем або яздой на ровары і рэгістраваць вынікі сваіх трэніровак на сайце 100.a1.by. Па завяршэнні ініцыятывы будуць падведзеныя вынікі: у агульным заліку і асобна ў кожным відзе спорту. Удзельнікі, якія дасягнулі найбольшага ліку гадзін трэніровак у кожнай з чатырох дысцыплін, атрымаюць камплекты медалёў, а абсалютны пераможца – кубак.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: