1300 новых выпадкаў COVID-19 зарэгістраваныя ў Беларусі

Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежую статыстыку па каронавірусе. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1300 пацыентаў з COVID-19. Агульная колькасць зафіксаваных выпадкаў інфекцыі на сёння складае 344223.


З учорашняга дня выпісаныя 1479 пацыентаў. Усяго ачунялі 334852 пацыенты з выяўленым раней каронавірусам, паведамляе REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 2423 пацыента з COVID-19. З іх за суткі памерлі 10 чалавек.

Усяго ў Беларусі правялі 5 666 746 тэстаў. З учорашняга дня выканана 19533 даследаванні.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: