1400 бязвізавых турыстаў парушылі законы Беларусі. Супраць дваіх завялі крымінальныя справы

Самыя частыя правапарушэнні бязвізавых турыстаў у Беларусі звязаныя з распіваннем алкаголю, сцвярджае Міністэрства ўнутраных справаў, павведамляе «Радыё Свабода».
Беларуска-латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Беларуска-латвійская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Начальнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун расказаў у перадачы «Контуры» на дзяржаўным тэлеканале АНТ пра статыстыку парушэнняў законаў сярод турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь у межах бязвізавага рэжыму.

Пры тым, што «бязвізам» за паўтара года скарысталіся 140 тысячаў іншаземцаў, толькі двое прыцягваліся да крымінальнай адказнасці. Што менавіта здарылася ў гэтых выпадках, Бягун не ўдакладніў.

Адміністрацыйныя правапарушэнні (найчасцей — дробнае хуліганства або парушэнне правілаў распівання алкаголю) рэгістраваліся сярод бязвізавых турыстаў нячаста, кажа Бягун; «не больш за 1%», на яго думку, прыцягваліся да адказнасці.

Тым часам у Беларусі тэрмін бязвізавага знаходжання грамадзянаў 80 краінаў павялічылі да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету тым жа шляхам. Без візаў да 10 дзён іншаземцы могуць трапіць праз польскую і літоўскую межы — на тэрыторыі турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Берасце» і парку «Аўгустоўскі канал». «Бязвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расіі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.

Іншаземцам, якія збіраюцца гасцяваць у Беларусі больш за 5 працоўных дзён, давядзецца рэгістравацца. У планах — рэгістрацыя праз 10 дзён, бясплатна і ў інтэрнэце.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: