16 замежных універсітэтаў прапануюць дапамогу рэпрэсаваным студэнтам

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па адукацыі Вольга Шпарага нагадвае, што беларускія студэнты могуць атрымаць дапамогу ў замежных універсітэтах.
Вось якую дапамогу можна атрымаць:

- Віленскі універсітэт да канца лютага 2021 года прадаўжае прыём студэнтаў, якія не могуць працягнуць навучанне ў Беларусі з-за пераследаў па грамадзянскіх і палітычных прычынах. Самыя таленавітыя студэнты атрымаюць стыпендыю ў памеры € 300 у месяц на працягу першага года навучання.

- Універсітэт Віадрына у Германіі (Франкфурт-на-Одэры) адкрывае спецыяльную праграму для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў, якія ведаюць нямецкую: бакалаўрыят па эканоміцы і культуралогіі і магістратуру па некалькіх спецыяльнасцях. Дэдлайн падачы заявак - 15 лютага.

- У рамках ініцыятывы "Салідарнасць з Беларуссю" Польскае нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў  абвясціла 150 стыпендый студэнтам, 25 - навукоўцам і 15 - рэпрэсаваным выкладчыкам.

- 11 універсітэтаў у Чэхіі адкрылі спецыяльныя стыпендыяльныя праграмы для беларускіх студэнтаў з верасня 2021 года.

- Беларуская акадэмія ў Вышэйшай школы менеджменту ў Беластоку дае магчымасць Беларусі і беларускай старэйшыя за 16 гадоў дыстанцыйна атрымаць еўрапейскі дыплом па спецыяльнасці «кіраванне». Працягласць навучання - 3 гады. Кошт навучання - 1000 EUR у год. Дэдлайн падачы дакументаў - 10 лютага 2021 года.

- Ковенскі універсітэт імя Вітаўта Вялікага вылучае 50 стыпендый для беларускіх студэнтаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну або не могуць працягнуць навучанне ў Беларусі з-за пераследаў па грамадзянскіх і палітычных прычынах.

- Сумленны універсітэт і BeSSa падаюць акадэмічную, юрыдычную і матэрыяльную дапамогу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: