1600 чалавек, якія сядзяць за наркотыкі, чакае амністыя

Пад амністыю-2019 года патрапяць каля 1600 асуджаных па «наркатычным» артыкуле 328. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў МУС 16 кастрычніка распавёў начальнік наркакантролю Генадзь Казакевіч, піша Еўрарадыё.
Пад амністыю таксама трапяць усе непаўналетнія, якія сядзяць за наркотыкі.

Амністыя датычыцца тых, хто асуджаны па частках 1, 2 і 3 артыкула 328: тэрмін пакарання ім будзе скарочаны на год, а непаўналетнім — на два гады.

14-я па ліку амністыя пройдзе ў Беларусі ў гонар 75-годдзя вызвалення ад фашысцкай акупацыі. Праект закона аб ёй паступіў у Палату прадстаўнікоў 18 чэрвеня. Амністыя закране непаўналетніх; цяжарных жанчын; жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў; пенсіянераў; інвалідаў I і II груп і іншых катэгорый насельніцтва — з некаторымі выключэннямі.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: